Адам Мальдзіс. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Перш чым пачаць непасрэднае апавяданне, я павінен зрабіць некалькі тлумачэнняў. Найперш пра назву кнігі. Сяму-таму яна можа здацца прэтэнцыёзнай і нават містычнай. Але слова «ўзнясенне» трэба трактаваць «матэрыялістычна» — як узнясенне над сваім часам, узнясенне да вяршынь айчыннай і сусветнай літаратуры. Апрача таго, тут ёсць прамая «рэмінісцэнцыя», звязаная з Караткевічам. Калі на кінастудыі «Беларусьфільм» пачалі здымаць фільм па яго сцэнарыю «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», камусьці гэта назва здалася крамольнай, і фільм выйшаў (дакладней, не выйшаў, а надоўга лёг на паліцу) як «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка». Новую назву Караткевіч успрыняў спакойна, з гумарам. Яна стала для яго нават сімвалам чагосьці асабістага. І калі ў 1980 годзе, пасля першага грознага прыступу хваробы, ён крыху акрыяў, я пажартаваў: «Ну вось, цяпер можна будзе пісаць кнігу «Жыціе і ўваскрэсенне Уладзіміра Караткевіча», ён разрагатаўся: «Ну — давай, давай! Няхай яно спраўдзіцца!» Читать далее «Адам Мальдзіс. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»