Нешта неверагоднае…

На сайце “Бабруйскага кур’ера” трапіла толькі што на вочы інфармацыя за подпісам Міхаіла Ларчанкі (ashorror) пра Ператрус у кватэры незалежнага журналіста :

2008-03-27 16:21:15

Сёння супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры сябра БАЖ, незалежнага бабруйскага журналіста Андрэя Шобіна.

Прыкладна ў 9.00 Андрэю Шобіну патэлефанавалі людзі, якія назвалі сябе супрацоўнікамі праваахоўных органаў і папярэдзілі, каб ён заставаўся дома, бо зараз да яго прыдуць рабіць ператрус. Ён сказаў, што будзе дома толькі ў 14.00.

З ранку і да гэтага часу каля яго пад’езда стаяла машына КДБ з трымя супрацоўнікамі.

Прыкладна ў 14.00 Андрэй Шобін адчыніў дзверы, куды ўвайшлі тры супрацоўніка КДБ, двое сведкаў (маладыя дзяўчыны, якія, невядома чаму, чакалі гэтага з самага ранку), жонка і суседка.

Праз гадзіну супрацоўнікі КДБ скончылі “працу” і, канфіскавалі кампутар, лэптоп і дыскі, забралі Андрэя Шобіна на размову.

Прадстаўнікі дяжбяспекі адмовілісь даваць якую-небудзь інфармацыю, тое ж самае зрабіў і Андрэй, але па словах жонкі, яго забралі як сведку па справе, якая заведзена па артыкулу 167, частка 1 – “Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Андрэй? Паклёп на Прэзідэнта?

Хроніка на Радыё Свабода: падобныя ж акцыі прашлі па усей краіне

Людміла Гразнова: “…падазрэньне, што … выконваецца сцэнар па дэстабілізацыі становішча ў краіне, каб на гэтым тле адштурхнуць ад улады Лукашэнку і перадаць яе таму, хто будзе больш ляяльны і марыянэтачны ў руках Расеі”.