Тринадцатый кандидат сходит с дистанции

Лидер музыкальной группы Znich, тату-мастер Алесь Таболич прекращает участие в выборах президента Беларуси. Публикуем текст заявления 13-го претендента на высший государственный пост страны.

Афіцыйная заява

Добры дзень, паважаныя грамадзяне, мае сябры, прыхільнікі, сапраўдныя патрыёты Беларусі! Вялікі дзякуй усім Вам, што паставілі свой подпіс у маю падтрымку па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Республікі Беларусь! Вялікі дзякуй маёй камандзе, мы зрабілі вельмі шмат і зробім у будучыні яшчэ больш.

Мы не сабралі 100.000, але па шчырасці, дастатковую колькасць сабралі ўсяго некалькі кандыдатаў, астатнім дапамагаюць іх куратары, каб мець для ўлады спойлераў. Усе мы іх ведаем.

Я тапіў за Беларусь і далей буду гэта рабіць! Я прыцягваў увагу да нацыянальнай культуры, адраджэння і буду займацца гэтым і надалей.

На жаль не ўсе кандыдаты ў прэзідэнты мелі выразную пазіцыю па пытаннях незалежнасці, суверэнітэту і нацыянальнай ідэі. Спрабуючы спадабацца з усіх бакоў, многія забываюць, што Беларусь — гэта не фірма, а яе незалежнасць і суверэнітэт не могуць быць прадметам гандлю і ставіцца пад пагрозу.

Не абапіраючыся на шматвяковую гісторыю, на нацыянальны падмурак — нельга пабудаваць будучыню. Гісторыя, нацыянальныя каштоўнасці і незалежнасць павінны аб’яднаць беларусаў. Але тое, з чым мы сутыкаемся апошнім часам, ні ў якім разе не аб’ядноўвае нас і не стварае годных ўмоў для жыцця і творчасці.

Ва ўмовах, калі праца выбарчых штабоў кандыдатаў рэзка абмежавана, распачатыя крымінальныя справы супраць Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага і больш за 40 іх паплечнікаў затрыманы, калі ўзбуджаны некалькі сотняў адміністрацыйных спраў за дазволеныя пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў і дзясяткі спраў супраць журналістаў, што асвятлялі гэтыя падзеі, немагчыма разлічваць на правядзенне роўных і справядлівых выбараў.

Я заклікаю ўсіх кандыдатаў сесці за стол перамоваў, каб спакойна і мудра абмеркаваць праблемы, што наспелі ў грамадстве, і прыйсці да адэкватных рашэнняў на карысць Бацькаўшчыны і народу нашай краіны. Выбары павінны быць без ціску, рэпрэсій, пераследу — з роўнымі ўмовамі для ўсіх кандыдатаў!

Я здымаю сваю кандыдатуру з прадвыбарчай гонкі на карысць Беларусі і мажліва падтрымаю таго кандыдата, які будзе мець блізкую мне і маім паплечнікам пазіцыю па захаванні і абароне незалежнасці і Беларусі, па зберажэнні традыцый і нацыянальных каштоўнасцей.

Мы беларусы – мірныя і моцныя людзі. Толькі свабода ў сэрцы і думках дае нам шанец на дабрабыт! Жыве вольная, незалежная Беларусь! HEAVY METAL у кожну хату!

З павагай!

Аляксандр Рыгоравіч Таболіч.


Тринадцатый кандидат сходит с дистанции
Алесь Таболич.

Александр (Алесь) Григорьевич Таболич родился 16 июня 1979 года в городе Житковичи Гомельской области.

Музыкант, тату-мастер. Окончил Белорусскую государственную академию искусств по специальности «графический дизайн».

Основатель и вокалист фолк-группы Znich. С 2007 года организатор и идеолог фестиваля «Купальскае кола».


Политика на сайте Бобруйск гуру:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.