НАША НІВА-ОНЛАЙН \ NN.BY: Намесьніца галоўнага рэдактара друкаванага органа Адміністрацыі прэзыдэнта «Советской Белоруссии» Ганна Шадрына ва ўласным інтэрнэт-дзёньніку задалася пытаньнем, што грамадзка-карыснага было зроблена на «дэмакратычныя» грошы? Прычына пытаньня – «дастала апазыцыйная шушара ў фрэндстужцы». Допіс выклікаў буру водгукаў і стаў адным з найбольш папулярных у беларускай благасфэры апошніх дзён.