
Метрика Литовская — государственный архив Великого княжества Литовского, источник первостепенной важности по истории Литвы, Беларуси, Украины и русских земель, которые долгое время входили в состав ВКЛ
Основные сведения:
Літоўская метрыка (лац.: matricula канцылярская кніга) — збор спецыфічных матэрыялаў (сшыткаў, кніг) вялікакняжацкай канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага XV-XVIII стст. з копіямі дакументаў, якія выдаваліся ад імя вялікага князя (гаспадара), Рады ВКЛ, соймаў і падлягалі неабмежаванаму ў часе захаванню. У склад Метрыкі ўваходзілі таксама некаторыя важныя пабочныя матэрыялы (пераклады ярлыкоў крымскіх ханаў, спісы з маскоўскіх дыпламатычных дакументаў і інш.), справаводныя матэрыялы (рэестры актаў, інвентары Метрыкі і інш.).
Метрыка стала асновай велікакняжацкага, а пазней галоўнага дзяржаўнага архіва ВКЛ і выконвала нотафікацыйныя (юрыдычна-рэгістрацыйныя) функцыі. Выкарыстоўваліся ў юрыдычных і даведасных мэтах усімі суб’ектамі права, найперш вярхоўнай уладай, дзяржаўнымі ўстановамі, прывілеяванымі саслоўямі, мяшчанамі, магістратамі, царквой, этнарэлігійнымі абшчынамі. На аснове матэрыялаў Метрыкі па адпаведных запытах выдаваліся юрыдычна завераныя дакументы (копіі з копій). Читать далее «Метрика Литовская (Метрыка Вялікага Княства Літоўскага)»







