У Віцебску дэмантавалі помнік рускаму фельдмаршалу А. В. Сувораву, які быў усталяваны на вуліцы імя Суворава, дзе раней размяшчаўся гарадскі ваенкамат.


Цікава, што ў 1988 годзе помнік раптам знік са свайго пастамента, праўда праз нейкі час знайшоўся ў адным з суседніх двароў. У яго скраданні абвіначвалі вядомага віцебскага апазіцыянера Уладзімера Плешчанку, на 6 месяцаў ён быў зняволены ў следчым ізалятары, але суд не змог даказаць яго віны. Помнік досыць доўгі час стаяў пасярод будаўнічага смецця, цяпер жа яго зусім прыбралі, як не маючага гістарычнай каштоўнасці.
А по-русски?