Як трэба пісаць ў мясцовую газету

“Жыльцы 18-кватэрнага дома №63 па вуліцы 1 Мая ў Оршы на працягу год перапісваюцца з чыноўнікамі ад улады і КУП “Оршакамгас”. Яны пішуць, што немагчыма пражываць у доме, калі абвальваюцца столь і сцены кавалкамі штукатуркі і нават глыбамі. У любы момант могуць быць чалавечыя ахвяры. І што тут здзіўляцца, калі дом сваё аджыў. Яго век–56 год. Мо яшчэ б трымаўся, але бомбасховішча пад ім, дзе скопліваецца то вада, то снег, разбурае фундамент <…> Унутры дома яго крытычны стан найбольш праявіўся ў кватэры 82-гадовай Веры Рыбаковай. Вясной правалілася столь у адным з пакояў. Яна не была ў час абвалу дома, таму мо і жывая. Але па начах пасля абвалу жанчына назірала зорнае неба, бо не толькі столь–дах, як рэшата. Праўда, столь хутка пачынілі, а дах так і застаўся дзіравым. Таму восенню ў час дажджоў зацяклі сцены ў кватэры, і пажылая жанчына баіцца ўключаць асвятленне, бо сцены могуць стаць смертаноснымі ад электрычнага току. Мала таго, восенню правісла столь у пярэднім пакоі. Вера Мартынаўна кажа, што моліцца штодня, каб памерці сваёй смерцю, а не пад абвалам перакрыццяў. У гады вайны 19-гадовай ёй давялося хлябнуць гора ў канцэнтрацыйным лагеры на тэрыторыі Германіі. Тады было цяжка, ды па маладосці не так страшна. Цяпер у глыбокай старасці зноў яе падпільноўвае небяспека, цяпер у сваім доме. Пакутуе не толькі Вера Рыбакова. У большасці сваей кватэраздымшчыкі пакажуць журналістам і чыноўнікам, як дыбіцца шчапа тынкоўкі не сценах пакояў і столі, як павялічваецца колькасць дзірак у ніжніх частках сцяны, якіх нельга забіць дошкамі, бо сцяна прагніла і крышыцца далей. Таму гэтыя дзіркі завешваюць дыванамі ці затыкаюць анучамі. Жыльцы сцвярджаюць, што фізічнае разбурэнне дома па старасці пагубна ўплывае на іх псіхіку. Мужчыны ў такім доме не могуць зрабіць рамонт сваей кватэры, жанчыны не могуць навесці чысціню і прыгажосць. Людзі страчваюць упэўненасць у сваіх сілах, становяцца абыякавымі і нават неахайнымі ў знешнім выглядзе”.