9 жніўня 2017 года у Свята-Барыса-Глебскай старажытай царкве на Каложы служылі паніхіду на роднай мове, на якой прысутныя маліліся за спачын душы выбітнай беларускай пісьменніца Ларысы Геніюш. У гэты дзень споўніўся 107 дзень нараджэння славутай паэткі Гродзеншчыны.
Пасля супольнай малітвы адбылася сустрэча, прысвечаная памяці Ларысы Геніюш. Яна прайшла ў прыходскай бібліятэцы, якая носіць імя славутай паэткі. Сярод прысутных былі каложскія прыхаджане, сябры Cаюзу беларускіх пісьменнікаў і іншыя неабыякавыя да лёсу Ларысы Геніюш госці. Читать далее «Ушанавалі памяць Ларысы Геніюш»