УВАГА, АКЦЫЯ!
Жыла-была ў мястэчку Бабруйску дзяўчынка Інга (michalinka ).
Дзеля цяжкае хваробы, ад самага нараджэньня, нажаль, была пазбаўленая лёсам будзь-якой магчымасьці перасоўвацца самастойна. Так і жыла. Але-ж аднойчы, вяртаючыся з храму Боскага, ледзь ні разьбіўшыся на прыступках , узьнесла малітву: «Божа, Божа, зьлітуйся, дапамажы!! Спашлі, як на тое будзе Воля твая, мне цуд ацаленьня твой! І ’шчэ маю мрою патаемную: электравазочак, каб перасоўвацца ў ім па вуліцы й пашырыць сьвет свой дасяжны…».

Гэную малітву пачулі людзі, дый вырашылі: дзіва ацаленьня — тое ня ў моцы людзкай, але-ж вазочак здабыць — воляй Боскай — людзям пад сілу. Менчанка Наталка Базылевіч (burbalka ) прапанавала блёгерам зладзіць цуд на Раство й дапамагчы (хто як можа — хоць грашыма, хоць піярам) прыдбаць электравазок для Інгі michalinka. Яна шчыра верыць, што гэная рэч мае кардынальна зьмяніць ейнае жыцьця, пашырыць ёй дасяжную прастору.