Фармаванне беларускай мовы найчасцей звязваюць з часамі Вялікага Княства Літоўскага. Прыхільнікі тэорыі «старажытнарускага адзінства» лічаць, што перад тым усходнеславянскія народы гаварылі на адной мове. Але ёсць факты, якія абвяргаюць гэтую тэорыю. У прыватнасці, гэта мова насельнікаў Берасцейшчыны й Піншчыны. Мяжа беларускай і ўкраінскай мовы не супадае ні з якімі дзяржаўнымі ані адміністратыўнымі граніцамі летапісных часоў. Значыць, гэтыя мовы раздзяліліся даўней. Калі ж?
Як чалавека, які нарадзіўся ў Брэсце, мяне заўжды інтрыгавала пытанне мясцовай мовы. Ад неглыбокіх людзей можна пачуць, што тут гавораць «на сумесі беларускай, украінскай, польскай і рускай моваў». Мінімальнай адукацыі і логікі досыць, каб зразумець, што гэта не так. Прычым калі цяпер яшчэ агрэсіўная русіфікацыя і міграцыі апошніх дзесяцігоддзяў прывялі да таго, што сапраўды многія людзі сталі гаварыць па-расейску з мясцовай фанетыкай і асобнымі мясцовымі словамі, то — цяперашняй моладзі гэта можа быць дзівосна, — яшчэ 30 гадоў таму, у 1980-я гады ў вёсках суцэльна, а ў гарадах у хаце з выключнай чысцінёй гаварыліпа-свойму, а па-расейску не гаварыў ніхто, акрамя прыезджых з Расіі і вузкага русіфікаванага слою. Читать далее «Беларуская мова старажытнейшая, чым часта мяркуюць»

Мужчины из Грузии лидируют среди жителей постсоветских стран по длине мужских достоинств, таковы итоги международного исследования, проведенного Австралийским национальным агентством здоровья и благосостояния на основе данных относительно средней длины полового члена мужчин из разных стран мира.
