Памяти Александра Русакова

Страница произведений на Стихи.ру
Страница памяти на Блогпосте


annahonda пишет:

Я доўга хацела напісаць пра гэтага чалавека…
Не, мы не былі знаёмыя. Але было абсалютна дастаткова пабачыць яго на працягу дзесяці хвілін, каб адчуць і ўсвядоміць усю трагедыю яго жыцця. Недзе там, унутры мяне, ён доўгі час заставаўся невербалізаваным сімвалам. Таго, што неба, фартуна, Бог, паркі — не ведаю дакладна хто, але ведаю што яны адказныя за наш шлях — могуць памыляцца, і па-буйному.
З юнацтва прыкладам такой памылкі для мяне былі трасвесціты — людзі, якім пры нараджэнні забылі супаставіць па палавой прыкмеце цела і душу…
А пасля з’явіўся ён — чалавек, якому паркі забылі супаставіць цела і геаграфію душы.
Ён быў прафесійным акторам, скончыў прэстыжны маскоўскі ВНУ, меў класічную знешнасць рускага народнага любімца. Русы, светлавокі, с голасам Джэльсаміна, які абсалютна не ўпісваўся сваёй сілай ў межы маленькага беларускага гарадка Бабруйска. А яшчэ ён быў рускамоўным паэтам і адэптам Высоцкага…
Ён спяваў каля стэлажоў бабруйскай бібліятэкі, куды выпадкова “заехала на час”, а я глядзела на яго і думала — і як цябе ўгараздзіла, чалавечак, апынуцца тут? Не тое, каб мне падабаліся яго вершы, ці выкананне… Уражвала гэтая абсалютная нестыкоўка — ідэалаў, шырыні натуры, знешнасці, голасу з месцам. Гэта была нейкая рафініраваная іронія лёсу.
Сёння даведалася, што ён памёр…
Спадзяюся, нехта там — у вышыні — забраў яго для таго, каб выправіць памылку. Што душа яго вернецца — туды, дзе яе будуць чакаць.

Памяти Александра Русакова: 5 комментариев

      1. Я напісала ў сябе ў дзённіку. Паглядзіце — спадзяюся тактоўна… Калі што — выпраўлю.

        1. Анна, я прочитал) Искренне написано, живое слово, сразу чувствуется человек… Поэтому вы, пожалуйста, не исправляйте… (ох, придется мне сделать копию)))

          Александр Русаков был русским поэтом. Ваше ощущение странности, несоразмерности Его и того места, где вы впервые с ним познакомились… знаете, очень похоже на мои ощущения от первой встречи с Александром Русаковым, еще 14 лет назад. Осенью 1995-го года я впервые встречался с ним, и 19 декабря 1995-го было опубликовано мое интервью, по-моему, первое в местных газетах… По каким-то личным обстоятельствам он вернулся в Бобруйск, хотя мечтал о большой (читай, российской) сцене.

          “Я родился в Бобруйске. Поэтому сегодня я здесь. Впереди же – целая жизнь… Конечно, надеюсь возвратиться на эстраду…” – это были его последние слова, тогда, еще в ноябре 1995-го года.

          Не ожидал увидеть в своем блоге такой живой отклик. Как раз завтра к утру мне надо сдать в газету публикацию о нем… Трудно что-то писать, новое, как всегда, уже по следам, когда человека нет рядом с нами. А у вас – очень горячие впечатления, которые (для меня во всяком случае) очень ценны.

Обсуждение закрыто.